Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы павінны быць яшчэ большымі патрыётамі, чым амэрыканцы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
«Паглядзіце на амэрыканцаў — гэта Савецкі Саюз у квадраце. Яны проста працятыя гэтым патрыятызмам, яны вядуць захопніцкія войны, але яны лічаць, што яны маюць рацыю, ім убілі ў мазгі гэты патрыятызм, гонар за Злучаныя Штаты Амэрыкі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка журналістам 9 траўня.

«Патрыятызм — гэта ня толькі зброя ў руках, сёньня патрыятызм — у мазгах у людзей, гэта і эканамічная перамога, і захаваньне сацыяльных асноваў, традыцыяў, гэта шматплянавае паняцьце», — цытуе БелаПАН выказваньні Лукашэнкі, які распаўсюдзіла ягоная прэсавая служба.

«Будзеш патрыётам — усё іншае да гэтага дадасца, будзеш любіць радзіму — будзеш працаваць на карысьць гэтай радзімы, будуць і эканамічныя посьпехі, і заработная плата, і разьвіцьцё, і дабрабыт», — перакананы Лукашэнка.

«Мы выратавалі чалавецтва ад карычневай чумы. Мы абаранілі Вялікую Брытанію, Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія, здавалася б, далёка былі ад гэтага тэатру ваенных дзеяньняў. Мы выратавалі нямецкі народ ад нацызму. І яны, простыя людзі ў Нямеччыне, удзячныя нам за гэта. Эўрапейцы нам удзячныя за тое, што мы вызвалілі Эўропу», — кажа Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG