Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч — пра бытавыя ўмовы ў сваёй камэры


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч зь ягонага ліста атрымала зьвесткі пра камэру, дзе яго трымаюць.

«Упершыню піша нейкія падрабязнасьці бытавыя. Піша, што травы ня бачыць, бо праз акно гэта немагчыма. На акне ў камэры жалезныя расьнічкі — іржавыя мэталічныя пласьціны, прывараныя ўпоперак акна вуглом да гары. Калі глядзіш праз акно, то відаць толькі мэталічная сьцяна з пласьцінаў. І толькі раніцай празь іх ненадоўга пранікае сонца, і гэта стварае добры настрой. Піша, што вясна адчуваецца паўсюль, нават там».

Міколу Статкевіча ўтрымліваюць у крытай турме ў Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG