Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлію Цімашэнку перавялі з калёніі ў шпіталь у Харкаве


Экс-прэм’ера Ўкраіны Юлію Цімашэнку перавялі сёньня з калёніі, дзе яна адбывае сямігадовы тэрмін пакараньня, у цэнтральны клінічны шпіталь у Харкаве.

Як паведамілі ў партыі «Бацькаўшчына», лідэрам якой зьяўляецца Цімашэнка, яе лячэньнем зоймецца лекар-нэўрапатоляг зь нямецкай клінікі" Шарытэ "Лутц Хармс.

Напярэдадні Цімашэнка заявіла, што пагодзіцца на перавод у Харкаўскі шпіталь толькі пры ўмове, што яе лячыць будзе прафэсар Хармс. Украінскім лекарам Цімашэнка не давярае, паколькі яны, па словах яе адваката, штодня пісалі даведкі аб тым, што яна здаровая.

Учора ж стала вядома, што саміт дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, заплянаваны на 11-12 траўня ў Ялце, адкладзены на нявызначаны час з-за адмовы ўдзельнічаць у ім большасьці запрошаных на гэтае мерапрыемства лідэраў эўрапейскіх краін — у сувязі з занепакоенасьцю ўмовамі ўтрыманьня ў харкаўскай калёніі Юліі Цімашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG