Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку зьмясьцілі ў віцебскі сьледчы ізалятар


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Паводле зьвестак жонкі палітвязьня Алены Каваленкі, 8 траўня Сяргея Каваленку этапам прывезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар.

«Яго ўжо наведаў адвакат. Сяргей яшчэ вельмі слабы, казаў, што ня можа нават аднаго разу ад падлогі адціснуцца», — паведаміла Алена Каваленка.

Алена Каваленка распавяла, што заключэньне псыхіятраў са шпіталя ў Навінках, дзе трымалі падчас экспэртызы Сяргея Каваленку, яшчэ не атрымана. «Калі будзе разглядацца касацыйная скарга Сяргея, невядома», — кажа жонка палітвязьня.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG