Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Бартосіка выпусьцілі з пастарунку

абноўлена

Ігар Сімбіроў, Зьміцер Бартосік
Ігар Сімбіроў, Зьміцер Бартосік

А 16-й гадзіне Зьміцер Бартосік сам патэлефанаваў на «Свабоду» і паведаміў, што яго вызвалілі.

Барды Зьміцер Бартосік і Ігар Сімбіроў ішлі 8 траўня каля 13 гадзін у студыю гуказапісу. На праспэкце Незалежнасьці, непадалёк ад офіса МТС на іх напалі невядомыя. Бартосіка даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, Сімбірова — у суд Менскага раёну.

6 траўня бардаў ужо затрымлівалі на адпачынку на прыродзе непадалёк ад Ждановічаў. 7 траўня ў Менскім раённым судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова. З-за недахопу сьведак-міліцыянтаў працэс адклалі на 18 траўня.

Ігару Сімбірову далі 15 сутак
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG