Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ папярэдзіла тэракт Аль-Кайды


Белы дом пацьвердзіў інфармацыю, што амэрыканскія спэцслужбы перашкодзілі ажыцьцяўленьню тэракту, які ваяўнікі Аль-Кайды рыхтавалі ў Емэне.

Паводле СМІ, агенты ЦРУ перахапілі бомбу, падобную на тую, якую нігерыйскі тэрарыст Умар Фарук Абдулмуталаб намагаўся ўзарваць у 2009 годзе ў самалёце, што ляцеў у Дэтройт. Згаданы тэрарыст прымацаваў выбуховае прыстасаваньне да сподняй бялізны.

Паводле прэс-службы Белага дому, прэзыдэнт Барак Абама быў інфармаваны пра выкрыцьцё гэтай новай змовы ў красавіку. Дэталі перахопу бомбы і аб’ект, які зьбіраліся атакаваць тэрарысты, не паведамляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG