Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі адбываюцца прэзыдэнцкія, парлямэнцкія і мясцовыя выбары


Галасуе Борыс Тадзіч
Галасуе Борыс Тадзіч

У сьпісе кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта - 12 чалавек, аднак асноўная барацьба разгорнецца паміж арыентаваным на Эўразьвяз былым кіраўніком дзяржавы Борысам Тадзічам (раней ён адмыслова падаў у адстаўку, каб удзельнічаць у выбарах) і Томіславам Нікалічам, былым паплечнікам Слобадана Мілошавіча і прыхільнікам цеснага альянсу з Расеяй . Паводле апытаньняў, пераможца выбараў, хутчэй за ўсё, выявіцца ў другім туры, які адбудзецца праз два тыдні.

На выбарах у народную скупшчыну, як чакаецца, Сэрбская прагрэсіўная партыя, якую ўзначальвае Нікаліч, абыйдзе Дэмакратычную партыю Тадзіча, аднак, на думку аналітыкаў, праэўрапейскі лягер мае вялікія шанцы на фармаваньне кіруючай кааліцыі.

У траўні сёлета Сэрбія атрымала статус кандыдата ў члены ЭЗ. Томіслаў Нікаліч, раней апанэнт уступлення краіны ў Эўразьвяз, цяпер падтрымлівае эўрапейскую інтэграцыю, аднак падкрэсьлівае, што дзеля гэтага Сэрбія не павінна адмаўляцца ад прэтэнзій на Косава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG