Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму «фільтруюць» карэспандэнцыю да Алеся Бяляцкага?


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

У красавіку старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму ў Бабруйскую калёнію адправілі два лісты з ўкладзенымі у капэрты паштоўкамі, чыстымі капэртамі, маркамі, а таксама крымінальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Днямі праваабаронца Наста Лойка даведалася, што ейныя лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў. Праваабаронца накіравала скаргу ва ўпраўленьне дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьці, у якой просіць правесьці праверку па факце цэнзуры карэспандэнцыі для Алеся Бяляцкага і паведаміць ёй пра вынікі.

Наста Лойка лічыць, што адміністрацыя Бабруйскай калёніі самавольна абмяжоўвае права Бяляцкага на перапіску.

Праваабаронца быў асуджаны на 4,5 году зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG