У магілёўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава на працягу трох дзён будзе адбывацца рэлігійная канфэрэнцыя, прэзэнтацыя фільму пра лёс Баляслава Слосканса «Малітва й крыж», а таксама набажэнствы.
4 траўня на адкрыцьці ўрачыстасьцяў прысутнічалі апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, мітрапаліт Менска-магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дэлегацыі з Латвіі на чале з кардыналам Янісам Пуятсам і амбасадарам Латвіі ў Беларусі Міхаілам Бабковым.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Мы хацелі б мець Баляслава Слосканса за сьвятога ў тым ліку й таму, што ён умеў прадбачыць. Ён не выказваў слоў злосьці на адрас тых, хто яго перасьледаваў. Гэта быў чалавек усьмешкі. Гэты чалавек меў заўжды ўнутраны супакой, яго ён здолеў захаваць нават у ГУЛАГу, які перадусім сьведчыў аб вялікай адданасьці Богу».
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Баляслаў Слосканс паўстае перад намі як найвыдатнейшы пастар, як сьвяты пакутнік. У цяжкія гады для касьцёлу ў Савецкім Саюзе ён не пакінуў сваіх вернікаў, ня зьехаў у Латвію, а застаўся тут. За веру яго арыштавалі й саслалі на Салаўкі, а потым у Сібір. Яму давялося пабываць у 17 вязьніцах. Падчас няволі як мог дапамагаў вернікам».
Адкрыцьцё Дзён біскупа Баляслава Слосканса супала з нацыянальным сьвятам Латвіі — аднаўленьнем незалежнасьці. Пасьля прамоваў латвійская дэлегацыя прасьпявала гімн сваёй краіны. Кранальнае яго выкананьне выклікала шквал эмоцыяў у тых, хто прыйшоў у касьцёл. Воплескі доўжыліся некалькі хвілінаў.
У 1933 годзе Латвія дамаглася вызваленьня Баляслава Слосканса. Прыканцы Другой усясьветнай вайны фашысты прымусова вывезьлі сьвятара ў Нямеччыну. 18 красавіка 1981 году Баляслаў Слосканс памёр.
Паводле рэжысэркі фільму пра сьвятара «Малітва і крыж» Дзідры Сьмільцені, Слосканс да апошніх хвілінаў жыцьця прагнуў вярнуцца ў Беларусь. На сустрэчы з кіраўніцтвам гораду спадарыня Сьмільценя прапанавала назваць адну з вуліц у Магілёве імем Баляслава Слосканса.