Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі ЗША і ЭЗ за ўзмацненьне санкцыяў


Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97
Джон Маккейн на канфэрэнцыі ў Вільні. Фота Хартыя 97

Удзельнікі канфэрэнцыі асудзілі рэжым Лукашэнкі і падтрымалі вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію.

Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі "Роля парлямэнтароў ва ўмацаваньні дэмакратычных дзяржаваў Усходняй Эўропы", якая завяршылася 3 траўня ў Вільні, прынялі рэзалюцыю, у якой асудзілі рэжым Лукашэнкі й падтрымалі вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію.

У тэксьце гаворыцца: "Мы выказваем нашую падтрымку ЗША і Эўрапейскаму Зьвязу за ўзмацненьне палітычных і эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі для таго, каб былі вызваленыя палітвязьні і праведзеныя дэмакратычныя рэформы".
Удзельнікі канфэрэнцыі падтрымалі намінаваньне палітвязьня Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру, асудзілі беларускі рэжым «за перасьлед і зьняволеньне актывістаў палітычнай апазыцыі» і запатрабавалі ад афіцыйнага Менску "дазволіць палітычным партыям і грамадзянскай супольнасьці праводзіць мітынгі і мець доступ да мэдыяў".
Удзельнікі форуму таксама заклікалі беларускія ўлады "вызваліць актывістаў апазыцыі з турмаў і спыніць катаваньні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG