Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка «ўклініцца» з пасланьнем між Пуціным і Перамогай?


Аляксандар Лукашэнка можа выступіць з пасланьнем да парлямэнту і беларускага народу напярэдадні дня Перамогі — 8 траўня.

Такую інфармацыю пацьвердзілі парталу Tut.by адразу некалькі крыніцаў.

Па іх словах, такая дата вельмі добра ўпісваецца паміж інаўгурацыяй абранага прэзыдэнтам Расеі Ўладзімера Пуціна 7 траўня і сьвятам Перамогі 9 траўня.

Адпачатку плянавалася, што сваё пасланьне Лукашэнка агучыць 19 красавіка, аднак літаральна ў апошні момант яно было аднесенае на неакрэсьлены тэрмін. Афіцыйныя СМІ паведамілі, што кіраўнік краіны адхіліў падрыхтаваны дзяржаўнымі органамі праект, адправіўшы яго на дапрацоўку.

Паводле неафіцыйнай вэрсіі, Лукашэнку перадусім не задаволіла акрэсьленая ягонымі сьпічрайтэрамі пазыцыя што да вяртаньня амбасадараў краін Эўразьвязу ў Беларусь і рэакцыя беларускага кіраўніцтва на палітычныя і эканамічныя санкцыі.

У прэсавай службе прэзыдэнта сказалі, што ня маюць дакладных зьвестак адносна канкрэтнай даты пасланьня Лукашэнкі. Пры гэтым удакладнілі, што нейкая інфармацыя на гэты конт можа зьявіцца 4 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG