Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набажэнства ў гонар Канстытуцыі 3 траўня ў Горадні


Анджэй Хадкевіч ускладае вянок да шыльды Тадэвушу Касьцюшку
Анджэй Хадкевіч ускладае вянок да шыльды Тадэвушу Касьцюшку
Сёньня ў Горадні адбылося набажэнства ў Катэдральным касьцёле з нагоды Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня. На ім прысутнічалі супрацоўнікі генконсульства Польшчы на чале зь яго кіраўніком Анджэем Хадкевічам. Удзельнічаў у імшы гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Было адзначана, што Канстытуцыя Рэчы Паспалітай была першай у Эўропе і другой у сьвеце — пасьля амэрыканскай. Тройчы ў казані ўзгадваўся апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, якога да нядаўняга часу называлі ў Польшчы «каралём-здраднікам». Цяпер гаварылася пра ягоную ролю ў рэфармаваньні Рэчы Паспалітай, імкненьні мадэрнізаваць дзяржаву, узмацніць.

Канстытуцыя была прынятая ў Варшаве 3 траўня 1791 году, на яе стварэньне зрабілі ўплыў ідэі Асьветніцтва. Адным з аўтараў быў сам кароль. Яна дзейнічала толькі год, пасьля чаго расейскае войска ўступіла на тэрыторыю краіны, адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

Пазьней паразу пацярпела паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, на чарзе быў апошні падзел краіны, адрачэньне караля ад пасаду, што адбылося ў Горадні ў 1795 годзе.

У пазьнейшыя часы факт прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня падтрымліваў палякаў на радзіме і за мяжой, было зазначана ў казані.

Па заканчэньні генконсул Анджэй Хадкевіч усклаў вянкі да памятных шыльдаў у касьцёле, прысьвечаных зьвязаным з Горадняй дзеячам, у тым ліку каралю Стэфану Баторыю і Тадэвушу Касьцюшку.
У цырымоніі ўскладаньня вянкоў у катэдры ўдзельнічалі харцэры.
У цырымоніі ўскладаньня вянкоў у катэдры ўдзельнічалі харцэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG