Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе $500 да канца году


Аляксандар Лукашэнка чарговым разам пацьвердзіў стратэгічны курс беларускіх уладаў — дасягненьне да канца 2012 году памеру заробкаў ня меней за 500 даляраў.

Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам старшыню афіцыйных прафсаюзаў Леаніда Козіка.

«Нам усё ж на узровень 500 даляраў да канца году трэба выходзіць, як мы і дамаўляліся. Таму і кіраўнікоў трэба ў гэтым пляне ня проста арыентаваць, а ўжо падціскаць. А так многія разводзяць рукамі: маўляў, няма прадукцыйнасьці працы — няма заробку. Дык навошта такі кіраўнік на прадпрыемстве?»

Міжнародныя фінансавыя інстытуты яшчэ раней папярэджвалі кіраўніцтва Беларусі пра небясьпеку рэзкага падвышэньня заробкаў пры адсутнасьці адпаведных эканамічных умоваў. У іншым выпадку, кажуць экспэрты, Беларусь можа паўтарыць мінулагодні шлях з гіпэрінфляцыяй і шматразовай дэвальвацыяй рубля. Менавіта да гэтага летась і прывяла папулісцкая палітыка «раздачы» незаробленых грошай, ініцыяваная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Цяпер сярэдні заробак у Беларусі не дацягвае і да 400 даляраў у эквіваленце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG