Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна здымае абмежаваньні на беларускія мяса і малако


Украіна здымае часовыя абмежаваньні на пастаўкі беларускай мяса-малочнай прадукцыі на свой рынак.

«Той комплекс захадаў і крокаў, які быў намі ўзгоднены, дазволіў сёньня ўкраінскаму боку прыняць вельмі важнае рашэньне пра допуск 10-ці беларускіх прадпрыемстваў (мяса-малочных — Інтэрфакс) на ўкраінскі рынак», — заявіў журналістам у чацьвер у Менску міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны Пётар Парашэнка.

«Мы намецілі сыстэму захадаў, якія б гарантавалі ў пэрспэктыве, што ня толькі 10, але і большая колькасьць беларускіх прадпрыемстваў маглі б пастаўляць ва Ўкраіну мяса-малочную прадукцыю», — заявіў першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Па выніках перамоваў у Менску беларускі і ўкраінскі бакі падпісалі пратакол. Украіна ад 3 траўня здымае часовыя абмежаваньні на пастаўкі на ўкраінскі рынак мяса-малочнай прадукцыі, якая выпускаецца беларускімі прадпрыемствамі. Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі гарантуе, што прадпрыемствы па перапрацоўцы малака і мяса знаходзяцца пад кантролем дзяржаўна-ветэрынарнай службы Беларусі і іхная прадукцыя адпавядае вэтэрынарна-санітарным патрабаваньням Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG