Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка як «драпежнік свабоды прэсы»


Торт у выглядзе галавы Аляксандра Лукашэнкі. Плякат міжнароднай кампаніі Amnesty International супраць цэнзуры і палітычных рэпрэсіяў.
Торт у выглядзе галавы Аляксандра Лукашэнкі. Плякат міжнароднай кампаніі Amnesty International супраць цэнзуры і палітычных рэпрэсіяў.
Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» (Reporters Without Borders), якая займаецца абаронай правоў журналістаў на сьвеце, апублікавала сёньня, у Сусьветны дзень свабоды друку, сьпіс «драпежнікаў свабоды прэсы» (predators of press freedom).

У сьпісе, які ўключае 41 пазыцыю, знаходзіцца і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Пра сытуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі арганізацыя Reporters Without Borders, сярод іншага, адзначыла:

ён перайшоў на новы ўзровень жорсткіх рэпрэсій пасьля свайго „пераабраньня” ў сьнежні 2010.



«Маючы за сабою вартую жалю гісторыю парушэньняў свабоды словы ад часу прыходу да ўлады ў 1994 годзе, ён перайшоў на новы ўзровень жорсткіх рэпрэсій пасьля свайго „пераабраньня” ў сьнежні 2010. Паміж гэтай падзеяй і сьнежнем 2011, у Беларусі арыштоўвалі каля 100 журналістаў, шмат каго зь іх зьбівалі, а каля 30 пасадзілі на розныя тэрміны ў турму».

«Незалежныя газэты ў краіне падаюць пад цяжарам штрафаў, накладаных на іх, а наклады некаторых рэгіянальных выданьняў рэгулярна канфіскуюцца. Урад помсьціць сваім грамадзянам за санкцыі, накладзеныя Эўразьвязам. Напрыклад, незалежныя журналісты, прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы з трывогай адкрылі, што ім нельга выехаць з краіны».
Лукашэнка робіць усё магчымае, каб усталяваць поўны кантроль над краінай



«Вартыя зьдзіўленьня абшары свабоды, якія здолелі захавацца цягам апошніх 20 гадоў, цяпер рэзка абмежавалі. Выбарачная акрэдытацыя прымушае шмат якія замежныя СМІ і іх мясцовых карэспандэнтаў працаваць нелегальна, што чыніць іх яшчэ больш уразьлівымі. Інтэрнэт ня ў змозе кампэнсаваць гэты недахоп свабоды, паколькі карыстальнікаў інтэрнэт-кафэ і тэлефонных лініяў агульнага доступу з 2010 году ідэнтыфікуюць і кантралююць, а зьмест вэбсайтаў падлягае папярэдняму зацьвярджэньню і маніторынгу «аналітычнага цэнтрц», зьвязанага наўпрост з адміністрацыяй прэзыдэнта. На самым парозе Эўразьвязу Лукашэнка робіць усё магчымае, каб усталяваць поўны кантроль над краінай. Але актывісты супраціўляюцца і чакаюць свайго часу».


Кампанію Аляксандру Лукашэнку ў гэтым сьпісе «драпежнікаў свабоды прэсы» складаюць на постсавецкай тэрыторыі Ільхам Аліеў і Васіф Талібаў (Азэрбайджан), Нурсултан Назарбаеў (Казахстан), Уладзімер Пуцін і Рамзан Кадыраў (Расея), Гурбангулы Бэрдымухамедаў (Туркмэністан), Іслам Карымаў (Узбэкістан), .

З астатняга сьвету ў гэтым сьпісе знайшліся, сярод іншых: Алі Хамэнэі (Іран), Башар Асад (Сырыя), Цьзіньтао (Кітай), Робэрт Мугабэ (Зімбабвэ).

Акрамя асобаў, у сьпісе «драпежнікаў свабоды прэсы» фігуруюць і арганізацыі ды інстытуцыі: баскская групоўка ЭТА, Ізраільскія сілы абароны, Служба бясьпекі групоўкі ХАМАС у Газе, Вярхоўная рада Ўзброеных сілаў Эгіпту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG