Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчэрба: пакуль не прадаём «Белавія»


Міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі Іван Шчэрба заяўляе, што Беларусь ня мае намеру прадаваць Нацыянальную авіякампанію «Белавія» «ні ў гэтым, ні ў наступным годзе».

«Мінтранс не абмяркоўвае гэтае пытаньне і ня будзе абмяркоўваць ні ў гэтым, ні ў наступным годзе», — заявіў журналістам Шчэрба, камэнтуючы інфармацыю пра магчымы продаж кампаніі расейскаму «Аэрафлоту».

«Мы толькі разглядаем пытаньні аб узбуйненьні кампаніі і разьвіцьці яе магутнасьцяў», — падкрэсьліў міністар, перадае Інтэрфакс.

12 красавіка сам Шчэрба ўпершыню і заявіў, што Беларусь разглядае пытаньне пра прыватызацыю «Белавія». Тады міністар сказаў, што «Белавія» ўключаная ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаваньню.

У 2012 годзе ўпершыню з 1980-х Беларусь плянуе закупіць новыя, а не ўжываныя самалёты.

Пры канцы сакавіка паміж Масквой і Менскам разгарэўся авіяцыйны скандал, авіязносіны былі перапыненыя 26 сакавіка з-за таго, што бакі не дамовіліся пра колькасьць рэйсаў. 9 красавіка Масква і Менск улагодзілі ўсе рознагалосьсі і дамовіліся выконваць па пяць рэйсаў на дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG