Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі дысыдэнт папрасіў прытулку ў ЗША


Чэнь Гуанчэн (зьлева) у амбасадзе ЗША ў Пэкіне
Чэнь Гуанчэн (зьлева) у амбасадзе ЗША ў Пэкіне
Сьляпы кітайскі дысыдэнт Чэнь Гуанчэн, які напярэдадні пакінуў амэрыканскае пасольства ў Пэкіне, прасіў у ЗША палітычнага прытулку, спасылаючыся на магчымую небясьпеку для жыцьця яго сям'і ў Кітаі, перадае ВВС.

Чэнь сказаў журналістам, што навіна пра зьбіцьцё яго жонкі пасьля яго самавольнага перапыненьня хатняга арышту даўжынёй 18 месяцаў стала матывацыяй для просьбы.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая працягвае свой візыт у Пэкін, пакуль ня згадвала імя сьляпога юрыста ў часе перамоваў, аднак заклікала ўрад Кітая паважаць правы сваіх грамадзян.

Амэрыканскія афіцыйныя асобы катэгарычна адмаўляюць здагадкі аб тым, што яны заахвоцілі Чэня пакінуць амбасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG