Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 траўня — Усясьветны дзень свабоды друку


У Гэты дзень Беларуская асацыяцыя журналістаў уганаруе пераможцаў конкурсу «Вольнае слова».


Пераможцы конкурсу:


Намінацыя «Найлепшы інфармацыйны матэрыял»

1 месца — Сямён Печанко (газэта «Наша Ніва», тэкст «Рэпартаж з «забароненага горада»)

2 месца — Зьміцер Лукашук («Эўрарадыё», тэкст «Ярмошына: Чаму я не магу быць такой жа свабоднай, як Дарафееў ці Някляеў?»)

3 месца — Клім Халецкі (34mag.net, тэкст «Другая кроў. Fight club па-беларуску»)


Намінацыя «Найлепшая аналітычная публікацыя»

1 месца — Сьвятлана Калінкіна (газэта «Народная воля», тэкст «Пытка»)

2 месца — Алесь Герасіменка (Generation.by, «Наша мова — ня сэксі»)

3 месца — Зьміцер Панкавец (газэта «Наша Ніва», тэкст «60 найвышэйшых урадоўцаў: хто яны?»)


Намінацыя «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»

1 месца — Анастасія Зелянкова (інтэрнэт-газэта «Салідарнасьць», тэкст «Девочка на заказ»)

2 месца — Руслан Гарбачоў (інтэрнэт-газэта «Салідарнасьць», тэкст «Как убивали „всебелорусского старосту“»)

3 месца — Зьміцер Панкавец, Андрэй Дынько (газэта «Наша Ніва», тэкст «З жалезам у крыві»)


Намінацыя «Журналісцкае расьсьледаваньне»

1 месца — Яўген Валошын (газэта «Звязда», тэкст «Нашэсце дызайнерскіх наркотыкаў. Як барыга прадаваў мне эйфарыйны парашок»)

2 месца — Марыя Эйсмант (газэта «Народная воля», тэксты «Апошні званок?», «Глухі суд»)


Намінацыя «Дэбют»

1 месца — Марыя Малевіч (газэта «Народная воля», тэкст «Кто в Беларуси заработал на Bentley?»)

2 месца — Тацьцяна Шапуцька (TUT.by, тэкст «Як нелегальна зарабляюцца дзясяткі тысяч долараў на міжнародных рэйсах»)

3 месца — Зьміцер Андронаў (газэта «Інфа-кур’ер», тэкст «Як я адзін дзень быў беларускамоўным»)

«Спэцыяльны прыз Журы»

Іна Хоміч (газэта «Брестский курьер», тэкст «Жылі ў бабусі дзьве вясёлыя гусі»)

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

Напярэдадні Камітэту абароны журналістаў публікаваў справаздачу пра цэнзуру ў розных краінах сьвету.

Беларусь увайшла ў дзесятку краінаў, дзе найбольш жорсткая цэнзура. Таксам у гэтай групе — Сырыя, Паўночная Карэя, Іран, Экватарыяльная Гвінэя, Узбэкістан, Бірма, Савудаўская Арабія, Куба і Беларусь.

Яшчэ раней свой даклад апублікавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House. Беларусь у рэйтынгу свабоды СМІ займае 193-е месца з 197-мі. Горай толькі ў Эрытрэі, Узбэкістане, Туркмэністане і Паўночнай Карэі.


Усясьветны дзень свабоды друку адзначаецца штогод 3 траўня пачынаючы ад 1994 году. Абвешчаны Генэральнай Асамблеяй ААН у адмысловай рэзалюцыі ад 20 сьнежня 1993 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG