Сэнатар ЗША, рэспубліканец Джон Маккейн, які знаходзіцца ў Літве, сьцьвярджае, што ціск дэмакратычных дзяржаў на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі трэба не зьмякчаць, а абвастраць, перадае партал DELFI.
Паводле яго, ЗША і ЭЗ абавязаны прыкласьці намаганьні і разам патрабаваць вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і правядзеньня законных выбараў.
Сэнатар у сераду прачытаў у Віленскім унівэрсытэце лекцыю, у якой выказаў свой погляд на супрацоўніцтва краін Эўропы і ЗША, абмеркаваў палітычную сытуацыю ў Расеі, Украіне, Беларусі і на Блізкім Усходзе.
«Цяпер ня час зьніжаць ціск на Лукашэнку, зараз час яго павялічыць. ЗША і Эўразьвяз павінны ўзмацніць супрацоўніцтва і разам аказваць ціск, каб Лукашэнка вызваліў палітычных зьняволеных і правёў свабодныя і законныя выбары», – казаў падчас лекцыі сэнатар.
Маккейн прыбыў у Вільню для ўдзелу ў канфэрэнцыі форуму парлямэнцкай дэмакратыі. У сераду сэнатара таксама прыняла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Глядзець камэнтары (2)
Загрузіць больш камэнтароў