Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне ледзь не згарэла 400-гадовая царква


У вёсцы Зьбірагі Берасьцейскага раёну ледзь не згарэла 400-гадовая царква Сьвятой Параскевы Пятніцы. Уратавалі помнік архітэктуры супрацоўнікі МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, то ўбачылі, што з-пад падлогі ідзе дым. Каб пагасіць агонь, давялося выразаць бензапілой частку падлогі. Паводле адной з вэрсій ратавальнікаў, узгараньне магло адбыцца з-за таго, што пад дошкі праваліўся вугаль з кадзіла.

Акрамя парэзанай пілой падлогі, пашкоджаньняў царкве нанесена ня было.

Фота К. Шастоўскага, Radzima.org

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ў Зьбірагах зьяўляецца помнікам архітэктуры і ахоўваецца дзяржавай.

Паводле інфармацыі на ахоўнай шыльдзе, яна пабудаваная ў 1502 годзе. Аднак некаторыя дасьледчыкі лічаць, што царкву збудавалі ўніяты ў 1610 годзе на грошы мэцэнаткі Агаты Сапегі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG