Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Аўганістан зь візытам, пра які загадзя не абвяшчалася.
Абама мае падпісаць з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем дамову аб стратэгічным партнэрстве паміж дзьвюма краінамі, у якой павінна быць вызначаная роля ЗША ў Аўганістане пасьля вываду амэрыканскіх войскаў у 2014 годзе.
Самалёт Абамы прызямліўся на авіябазе ў Баграме. Чакаецца, што амэрыканскі прэзыдэнт прабудзе ў Аўганістане каля сямі гадзінаў і выступіць з прамовай прыкладна а палове трэцяй ночы паводле менскага часу.
Візыт Абамы адбываецца ў першую гадавіну забойства Усамы бін Ладэна, арганізатара тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне 11 верасьня 2001 году.