1 траўня ў Менску падчас мітынгу з нагоды Дня працы ён заявіў:
«Ніякія шантажы нашых асобных асобаў, якія патрабуюць увядзеньня нейкіх санкцый, не падзейнічаюць. Гэта проста ідыёты, недалёкія розумам, якія могуць патрабаваць для сваёй краіны, для сваіх працоўных ўвядзеньня нейкіх адмоўных для іх момантаў», — цытуе Козіка БелаПАН.
Удзельнікі мерапрыемства прынялі рэзалюцыю, у якой выказваецца падтрымка курсу Аляксандра Лукашэнкі «на пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы».
У рэзалюцыі выказваецца пратэст супраць «спробаў ўвядзеньня Эўрапейскім зьвязам эканамічных санкцый у дачыненьні да гаспадарчых суб’ектаў Беларусі» і патрабаваньне «зьняцьця ўсялякіх абмежаваньняў у супрацоўніцтве ЭЗ і РБ».
Удзельнікі мітынгу, арганізаванага праўладнымі прафсаюзамі, трымалі таксама плякат — «Правакатараў, якія выказваюцца за эканамічныя санкцыі адносна Беларусі, да адказу!»