Жыцьцё ў чарзе даўжынёй у 15 кілямэтраў
1
Чарга з грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе «Каменны лог» — 15 кілямэтраў.
2
У некаторых месцах фуры стаяць у два і нават тры шэрагі. ДАІ разганяе такія шэрагі. Але празь некаторы час кіроўцы зноў становяцца ў 2 шэрагі.
3
Тут сотні машынаў зь дзясятка краінаў. Гэтая, прыкладам, з Казахстана.
4
У чарзе на памежны пераход можна прастаяць 3-5 дзён. Кожны кіроўца ўладковае свой побыт, на колькі яму хапае фантазіі.
5
Да чаргі штодня пад’яжджае аўталаўка з Ашмянаў. У ёй кіроўцы затаварваюцца харчамі. Прадавачка аўталаўкі фатаграфавацца і адказваць на пытаньні адмовілася. Маўляў, яна на гэтай працы толькі першы дзень.
6
Самыя цяжкасьці ў кіроўцаў пачынаюцца, калі сканчваецца пітная вада. Яе ня возіць нават аўталаўка.
7
Кіроўцы кажуць, што пакуль стаяць у чарзе на пераход, не ўжываюць сьпіртных напояў. Аднак на ўзбочыне можна пабачыць бутэлькі з-пад піва і гарэлкі.
8
Цывілізаванай прыбіральны няма. Ходзяць у лес і пад уласную машыну.
9
Людзі, што па некалькі дзён стаяць у чарзе, наракаюць, што ўладкаваныя сьметнікі зьяўляюцца за некалькі кілямэтраў ад «Каменнага логу». Шмат хто кідае сьмецьце абапал дарогі.
11
Кіроўцы грузавых машынаў параўноўваюць стаяньне ў чарзе з жыцьцём бадзяжнага сабакі.