Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў забітыя ў Сырыі


Ня менш за 12 сырыйскіх вайскоўцаў былі забітыя ў баі з паўстанцамі ў правінцыі Дэйр аль-Зор на ўсходзе краіны.

Пра гэта паведамляюць сырыйскія праваабаронцы, якія базуюцца ў Лёндане, са спасылкай на мясцовых актывістаў. Паведамляецца, што ўрадавыя сілы ўчынілі ракетны абстрэл будынкаў, дзе нібыта схаваліся байцы апазыцыі, загінуў прынамсі 1 мірны жыхар.

Раней актывісты Syrian Observatory for Human Rights паведамлялі пра 11 загінулых у правінцыі Ідліб на поўначы краіны ў выніку абстрэлу жылога кварталу. Напярэдадні ў гэтым жа рэгіёне пасьля двух выбухаў у будынках спэцслужбаў загінулі ня менш за 9 чалавек.

Гвалт у Сырыі працягваецца, нягледзячы на афіцыйна абвешчаны 12 красавіка рэжым спыненьня агню паміж урадавымі сіламі і праціўнікамі рэжыму Башара Асада. У краіну прыбылі першыя 16 міжнародных назіральнікаў, якія павінны сачыць за выкананьнем замірэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG