ЗРАНКУ...
...будзе сонечна, а ўдзень можа прайсьці невялікі дождж. Тэмпэратура: плюс 21-23.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Вольная студыя», «Падарожжа» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У парку імя Янкі Купалы ў Менску пройдзе мітынг Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У Жэнэве на двухдзённае пасяджэньне зьбіраецца Сусьветная гандлёвая арганізацыя.
1 траўня ― Дзень працы.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1576 — Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.
2004 — да Эўрапэйскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія.
У гэты дзень нарадзіліся:
1906 — Аляксандра Бэргман, дзяячка камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст.
1915 — Іван Любачка, настаўнік, гісторык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
1931 — Алесь Салавей, беларускі паэт.
1931 — Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік.
1981 — Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст.
У гэты дзень памёр:
1986 — Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Здаецца, ўрэшце я знайшоў спакой,
Хоць на кароткі час пакінуў горад.
Забраўся ў цішу. Неба нада мной –
Прытулак сонцу ўдзень, а ўночы – зорам;
Салёны вецер ветліцца з травой,
Гамоніць воддаль водгульнае мора.
Скажы, хіба ў чароўнасьці такой
Хто-небудзь можа бачыць сум і гора?
А паспрабуй – і волю думкам дай:
Міжволі ўспомніш звон бароў гульлівых,
Найзалацейшы скарб на сьпелых нівах...
Гляджу задумліва на шызы небакрай, –
Які-б я быў удзячны і шчасьлівы,
Каб гэта быў мой сэрцу блізкі край!
Алесь Салавей, «Санэт», 1943
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Памерла пісьменьніца Валянціна Коўтун
На Бангалор выйшла 30 бальшавікоў