Суд у Трыпалі вінаваціць трох беларусаў, двух расейцаў і каля дваццаці ўкраінцаў у рамонце вайсковай тэхнікі кадафістаў падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, грамадзяне былых савецкіх рэспублік — усяго 27 чалавек — працавалі на сумесным расейска-лібійскім прадпрыемстве «Дакар». Яны былі затрыманыя ў жніўні 2011 году падчас баёў за лібійскую сталіцу.
Двух грамадзян Украіны, уключна з адзінай у групе затрыманых жанчынай, нядаўна адпусьцілі на радзіму.