Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» нагадае пра гадавіну «судзілішчаў»


2 траўня праваабарончы цэнтар «Вясна» мае прэзэнтаваць адразу два выданьні: фотаальбом «За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010» і «Наша Вясна. Гісторыя ў асобах».

Героі фотаальбому «За права на выбар» — фігуранты крымінальнай справы, усчатай пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. Якраз год таму, у траўні 2011-га, выдаўся пік «судзілішчаў» па гэтай справе. У выніку былі асуджаны 42 чалавекі, некаторыя зь іх дагэтуль у зьняволеньні.

Выданьне «Наша Вясна. Гісторыя ў асобах» прысьвечана 16-гадовай гісторыі праваабарончага цэнтру «Вясна» і складаецца з інтэрвію з актывістамі арганізацыі. Сярод іх — апошняе інтэрвію на волі нязьменнага кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага.

У межах прэзэнтацыі адбудзеца абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека і праблемы палітвязьняў.

У імпрэзе возьмуць удзел намесьнік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, кандыдат гістарычных навук, рэдактар незалежнай газэты «Новы час» Аляксей Кароль, сябра Рады ПЦ «Вясна» Тацьцяна Рэвяка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG