Прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу не паедзе ва Ўкраіну падчас чэмпіянату Эўропы па футболе з-за сытуацыі з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай, перадае BBC.
«З таго, што адбываецца цяпер, ясна, што прэзыдэнт на гэты момант ня мае намеру ехаць ва Ўкраіну ці ўдзельнічаць у мерапрыемствах ва Ўкраіне», – заявіла прадстаўнік Эўракамісіі Пія Арнэкільдэ-Хансэн.
Раней камісар ЭЗ ў пытаньнях юстыцыі Вівіян Рэдынг абвясьціла аб тым, што не паедзе на цырымонію адкрыцьця Эўра-2012, якая адбудзецца 8 чэрвеня.
Былы прэм'ер-міністар Украіны, якая адбывае зьняволеньне ў калёніі, паскардзілася на зьбіцьцё, якое, зь яе словаў, адбылося 20 красавіка пры яе транспартоўцы з калёніі ў лякарню. Улады Ўкраіны адмаўляюць тое, што Цімашэнку сапраўды зьбілі.