Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 20 ахвяраў у Сырыі


Больш за 20 чалавек загінулі ў выніку двух выбухаў каля будынкаў службаў бясьпекі ў правінцыі Ідліб на паўночным усходзе Сырыі.

Большасьць забітых – супрацоўнікі сілавых ведамстваў, – паведамляе сырыйская праваабарончая арганізацыя Observatory for Human Rights, якая базуецца ў Лёндане. Выбухі адбыліся каля будынка службы вайсковай разьведкі і службы бясьпекі вайскова-паветраных сіл.

Раней у сталіцы Сырыі Дамаску невядомыя абстралялі з гранатамёту будынак Цэнтральнага банку і напалі на паліцэйскі патруль, параніўшы чатырох чалавек. Дзяржаўнае тэлебачаньне ўсклала адказнасьць за напад на «тэрарыстаў» – як яно звычайна называе байцоў узброенай апазыцыі.

Напады адбыліся насуперак рэжыму спыненьня агню, які дзейнічае ў Сырыі згодна зь міжнародным плянам мірнага ўрэгуляваньня. У парушэньні замірэньня абвінавачваюць улады і праціўнікі рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG