Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: зьбіраюць зьвесткі пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


 Імша па расстраляных на Кабыляцкай гары , архіўнае фота
Імша па расстраляных на Кабыляцкай гары , архіўнае фота

Аршанскае моладзевае аб’яднаньне «Зьвяз» шукае сваякоў людзей, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій і могуць распавесьці пра жыцьцё сваіх родных.

Расстрэлы і пахаваньне ахвяраў у 30-я гады адбываліся пад Воршай ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара. Паводле краязнаўцаў, на тым месцы, якое яшчэ называюць аршанскімі Курапатамі, знаходзяцца парэшткі да 5000 чалавек, але дакладных зьвестак не існуе, бо паўнавартасныя дасьледаваньні на той тэрыторыі ніколі не праводзіліся.

«Зьвяз» плянуе выдаць бюлетэнь з апісаньнем найбольш тыповых лёсаў рэпрэсаваных, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG