Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: баі працягваюцца, назіральнікі ААН заклікаюць спыніцца


Міжнародны пасланец па Сырыі Кофі Анан і кіраўнік місіі назіральнікаў ААН у Сырыі Роберт Моод
Міжнародны пасланец па Сырыі Кофі Анан і кіраўнік місіі назіральнікаў ААН у Сырыі Роберт Моод

Нягледзячы на ўвядзеньне з 12 красавіка замірэньня паміж бакамі канфлікту ў Сырыі, у краіне працягваюцца ўзброеныя сутыкненьні.

Новы кіраўнік місіі назіральнікаў ААН у Сырыі нарвэскі генэрал-маёр Роберт Моод, які прыбыў у нядзелю ў Дамаск, заклікаў усе бакі канфлікту спыніць гвалт і даць магчымасьць ўмацавацца рэжыму спыненьня агню.

Паводле Моода, міжнародныя назіральнікі не змогуць вырашыць усе праблемы ў Сырыі, зьвязаныя з узброеным канфліктам у гэтай краіне, які працягваецца больш за год, і, таму, ён заклікаў урадавыя сілы і паўстанцаў – супрацоўнічаць.

Паводле сырыйскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, група назіральнікаў ААН у нядзелю наведала квартал Халдые ў горадзе Хомс – адным з цэнтраў супраціву рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Аб падрабязнасьцях іх візыту не паведамляецца.

Паводле праваабаронцаў, у суседнім квартале Хомсу – Джорэт аль-Шаяхе ўрадавыя войскі застрэлілі двух чалавек. У прымесьцях гораду Хама пры абстрэле сіл бясьпекі загінуў мірны жыхар, яшчэ чатыры чалавекі былі параненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG