Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Афганістану шукае міру з талібамі


Урад Афганістану працягвае перамоўны працэс з талібамі з мэтай дасягненьня міру ў краіне. Пра гэта агенцтву Франс-прэс заявіў прадстаўнік афганскага МЗС Джанан Масазаі.

Разам з тым, талібы зноў аспрэчылі паведамленьні аб аднаўленьні перамоў з ЗША або з афганскім урадам. Пра гэта сказана ў заяве, апублікаванай на сайце талібаў.

У ёй адзначаецца, што перамовы не пачнуцца «да таго часу, пакуль амэрыканцы не распачнуць канструктыўных крокаў і ня выканаюць сваіх абяцаньняў дзеля пабудовы даверу».

Між тым, міністар унутраных спраў Афганістану Бісьмілах Махамадзі ў нядзелю заявіў, што талібы да гэтага часу не прадэманстравалі прыкметаў зацікаўленасьці ва ўсталяваньні міру.

У сакавіку талібы спынілі праведзеныя ў Катары папярэднія перамовы з ЗША, абвінаваціўшы Вашынгтон у няяснай пазыцыі.

Пасол ЗША ў Пакістане Кэмэран Мантэр у суботу заявіў, што дасягненьне міру ў Афганістане немагчымае без удзелу ў перамоўным працэсе прадстаўнікоў мясцовых талібаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG