Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане знайшлі абезгалоўленае цела лекара Чырвонага Крыжа


На паўднёвым-захадзе Пакістана ў нядзелю было знойдзенае абезгалоўленае цела раней выкрадзенага брытанскага лекара – супрацоўніка Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа Халіла Разджэда Дале.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Чырвонага Крыжа і пакістанскія паліцыянты.

Паводле іх зьвестак, цела лекара знайшлі ў поліэтыленавым мяшку ў прадмесьці горада Квета недалёка ад афганскай мяжы.

60-гадовы Дале быў выкрадзены меркаванымі ваяўнікамі 5 студзеня.

Чырвоны Крыж рашуча асудзіў забойства, назваўшы яго «барбарскім актам».

З асуджэньнем забойства Дале выступіў і міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG