Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэмшчыкі Цімашэнкі баяцца помсты


Дэпутаты Вярхоўнай Рады ад Блёку Юліі Цімашэнкі блякуюць працу парлямэнту
Дэпутаты Вярхоўнай Рады ад Блёку Юліі Цімашэнкі блякуюць працу парлямэнту

Супрацоўнікі Качаноўскі калёніі ў Харкаве, дзе ўтрымліваецца былы прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, скардзяцца на пагрозы, якія паступаюць на іх адрас.

На сайце дзяржаўнай пэнітэнцыярнай сыстэмы Ўкраіны сёньня зьявіўся зварот супрацоўнікаў калёніі да Генпракуратуры Ўкраіны з патрабаваньнем завесьці па факце пагрозаў крымінальную справу.

У дакумэнце сьцьвярджаецца, што з пагрозамі на адрас начальніка калёніі і іншых супрацоўнікаў выступалі апазыцыйныя дэпутаты Вярхоўнай Рады, якія ў суботу спрабавалі дамагчыся сустрэчы з Юліяй Цімашэнкай, якая на мінулым тыдні абвясьціла галадоўку.

Сама Цімашэнка і яе адвакаты сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі калёніі нядаўна яе зьбілі. Паведамленьні аб гэтым выклікалі хвалю абурэньня сярод прыхільнікаў экс-прэм'ера. У пятніцу ў Кіеве прайшла масавая акцыя пратэсту, пасьля якой многія дэпутаты ад "Блёку Цімашэнкі" выехалі ў Харкаў.

Цімашэнка адбывае 7-гадовы тэрмін зьняволеньня па так званай "газавай справе". У суботу суд перанёс разгляд другой крымінальнай справы супраць яе – з-за дрэннага стану здароўя падсуднай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG