Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: паўстанцы атакуюць з мора


Судна "Люфталлах ІІ", перахопленае лібанскім флётам, падазраецца ў дастаўцы сырыйскім паўстанцам боепрыпасаў зь Лібіі
Судна "Люфталлах ІІ", перахопленае лібанскім флётам, падазраецца ў дастаўцы сырыйскім паўстанцам боепрыпасаў зь Лібіі

У Сырыі ў рэгіёне Латакія на ўзьбярэжжы Міжземнага мора адбылося сутыкненьне паміж узброенымі апазыцыянэрамі і ўрадавымі сіламі.

Паводле дзяржаўнага тэлебачаньня, паўстанцы атакавалі вайскоўцаў з мора, падплыўшы да берагу на надзіманых чаўнах. Сьцьвярджаецца, што абодва бакі панесьлі страты забітымі.

Раней праваабаронцы паведамілі аб сутыкненьні паблізу Дамаску, у выніку якога загінулі прынамсі 10 вайскоўцаў, якія перайшлі на бок апазыцыі.

Паведамленьні аб сутыкненьнях паступаюць з Сырыі кожны дзень – нягледзячы на афіцыйна дзейны ў краіне з 12 красавіка рэжым спыненьня агню і прыбыцьцё ў Сырыю міжнародных назіральнікаў.

Раней улады Лібану паведамілі аб тым, што ў ноч на суботу ля берагоў краіны было перахоплена судна з грузам зброі. Паводле неафіцыйных паведамленьняў, на судне, якое ішло зь Лібіі, зназодзіліся кулямёты, ўстаноўкі для запуску ракет, іншае ўзбраеньне і боепрыпасы, якія прызначаліся для сырыйскай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG