Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнэ Фазэль: «Месца правядзеньня ЧС-2014 мяняцца ня будзе»


Рэнэ Фазэль
Рэнэ Фазэль

Міжнародная Фэдэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэньне пра правядзеньне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Пра гэта прэзыдэнт фэдэрацыі Рэнэ Фазэль напісаў у сваім лісьце нямецкім дэпутатам ад партыі свабодных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараю і Патрыку Курту ў адказ на іх зварот.

Паводле ягоных словаў, «дыскрымінацыя любога сябра фэдэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў не дапушчальная». Рэнэ Фазэль спаслаўся на «фундамэнтальныя прынцыпы» Міжнароднага алімпійскага камітэту і палітычную нэўтральнасьць спорту.

Нямецкія парлямэнтары зрабілі зварот ў МФХ з тым, каб месца правядзеньня чэмпіянату было перанесенае ў іншую краіну, бо ў Беларусі шырока парушаюцца фундамэнтальныя правы чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG