Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай калёніі цікавяцца тэлефонамі сваякоў Статкевіча


Адміністрацыя Магілёўскай калёніі правярае зьвесткі, якія пазначыў пра сябе Мікола Статкевіч.

Лістоў ад Міколы Статкевіча ягоная жонка Марына Адамовіч за мінулы тыдзень не атрымлівала. Затое бацька палітыка Віктар Статкевіч атрымаў з Магілёўскай турмы цікавы, як мяркуе жонка палітвязьня, ліст.

«Дзеду, якому 85 гадоў, прыслалі з турмы паперу з просьбай паведаміць ім тэлефоны блізкіх сваякоў Статкевіча, каб праверыць зьвесткі, якія ён пра сябе ўказаў. Навошта трэба было дзеля гэтага турбаваць старога чалавека? Я з гэтай прычыны адправіла ім тэлеграму з пратэстам».

Экс-кандадата на прэзыдэнта ўтрымліваюць ў камэры на 2 чалавекі. Тэлефанаваць дамоў дазваляюць вельмі рэдка, не часьцей разу на месяц.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG