Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцу Яроменку — 7 сутак


Такое рашэньне вынес суд Савецкага раёну Менску вечарам 27 красавіка, паведамляе БелаПАН.

Уладзімера Яроменка затрымалі перад будынкам суду, калі ён прыйшоў падтрымаць маладафронтаўцаў Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, затрыманых пасьля Чарнобыльскага шляху.

Яроменка асудзілі нібыта за «дробнае хуліганства».

Уладзімер Яроменка — адзін з асуджаных па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Паводле выраку, ён меўся адбыць 3 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня 2011 году.

Пасьля вызваленьня знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG