Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія на тыдзень скасоўвае Шэнгенскую дамову


Гішпанія часткова адмяняе з 28 красавіка па 4 траўня дзеяньне Шэнгенскай дамовы аб свабодным перасячэньні межаў у рамках Эўразьвязу і ўсталёўвае дадатковы кантроль на мяжы з Францыяй, а таксама ў аэрапортах Барсэлёны і Жыроны.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, гэтая мера зьвязаная з правядзеньнем 3 траўня ў Барсэлёне пасяджэньня Эўрапейскага цэнтральнага банку. Міністэрства ўнутраных справаў Гішпаніі асьцерагаецца, што актывісты так званай «антысыстэмы», сучаснай разнавіднасьці анархізму, зь іншых краінаў ЭЗ, могуць пранікнуць у Гішпанію і ўчыніць беспарадкі, каб перашкодзіць пасяджэньню.

Міністар Хорхэ Фэрнандэс Дыяс заявіў: «Найлепшая мера барацьбы з хуліганамі — гэта не дапусьціць іх да месца правядзеньня сустрэчы і, такім чынам, прадухіліць гвалт».

Што датычыцца краінаў, якія не зьяўляюцца членам ЭЗ, то да іх пры перасячэньні гішпанскай мяжы будуць выстаўленыя звычайныя патрабаваньні — наяўнасьць шэнгенскай візы ў пашпарце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG