Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва «Белавія» ня ведае пра продаж кампаніі «Аэрафлоту»


«Ніякіх дадзеных пра такую прапанову і пра перамовы ў нас няма», — заявіў агенцтву намесьнік генэральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.

Напярэдадні зьявілася інфармацыя пра тое, што «Белавія» рыхтуюць для продажу ў 2013 годзе. Прычым у якасьці магчымага пакупніка называўся расейскі «Аэрафлот», піша Інтэрфакс.

12 красавіка міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі Іван Шчэрба заявіў, што Беларусь разглядае пытаньне пра прыватызацыю «Белавія».

Тады Шчэрба нагадаў, што «Белавія» ўключана ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаваньню.

«Але гэта адбудзецца ня ў гэтым годзе», — адзначыў міністар. (Паводле пляну, у 2013-м, дадае Інтэрфакс.)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG