Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка абвясьціла галадоўку


Абаронца былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка заявіў, што пасьля зьбіцьця Цімашэнка страціла прытомнасьць.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, адвакат экс-прэм’ера Сяргей Уласенка на брыфінгу пад сьценамі калёніі пасьля сустрэчы зь Юліяй Цімашэнкай заявіў аб зьбіцьці яго падабароннай у Качаноўскай папраўчай калёніі.

Паводле абаронцы, ён бачыў у Цімашэнкі сінякі на руках і на жываце з правага боку. «Жудасная гематома на жываце і сінякі на руках», — цытуе УНІАН словы Ўласенкі. Ён таксама паведаміў, што ў пятніцу, 20 красавіка, трое мужчын — работнікаў калёніі — зайшлі да падабароннай ў камэру, накінулі на яе покрыва і пачалі сьцягваць з ложка. Праз покрыва яна атрымала ўдар у жывот, страціла прытомнасьць і прыйшла ў сябе ўжо ў бальнічнай палаце.

Паводле адваката, Юлія Цімашэнка адмовілася ад ежы і абвясьціла галадоўку. Яна да гэтага часу адчувае сябе дрэнна.

Пракуратура Харкаўскай вобласьці прызнае, што Цімашэнку даставілі ў шпіталь гвалтам, але адмаўляе, што зьняволеную пры гэтым зьбілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG