Надвор’е
У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е, але цёпла — да плюс 19-ці градусаў.
У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:
У Беларусі адзначаюць Радуніцу
У клюбе’’ Салтайм’’ (пр. Незалежнасці, 131/1) выступіць беларускі бард Тацьцяна Беланогая. Пачатак а 19 — ай.
У Чыкага — працяг Усясьветнага форуму ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.
Не прапусьціце:
У вечаровым эфіры — Гамбурскі рахунак Альгерда Бахарэвіча. Права на арытмію. Максім Танк. А таксама — «Падарожжы Свабоды». Зьміцер Бартосік распавядае пра Казекава — вёску пад Менскам, дзе зьбіраюцца будаваць новыя гарадзкія могілкі, што не зусім падабаецца людзям.
Гэты дзень у гісторыі:
1877: Пачатак руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў
1916: У Дубліне пачалося Вялікоднае паўстаньне
1917 — узьнікла першае Таварыства беларускай драмы і камэдыі
1959 — у Лідзе адчыніўся краязнаўчы музэй
1981: Прадстаўлены першы пэрсанальны камп’ютар IBM
У гэты дзень нарадзіліся:
1772 — Ян Цывінскі, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп, пэдагог, філянтроп. Спадкаемцам ён зрабіў запавет, «каб не ўладарамі былі над сялянамі, а апекунамі».
1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст
1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч
1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:
1731: Даніэль Дэфо, англійскі пісьменьнік
1775 — Ежы Мікалай Гільзэн, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ
Цытата на памяць:
«Ні адна цывілізацыя не загінула ад голаду. Гінулі ад упадку культуры і маралі. Ня бойцеся, калі ня будзе хлеба, бойцеся, калі ня будзе мовы. Бо не эканомікай жыве народ. Народ жыве духам. Народ жыве верай. Народ жыве сэрцам.. І калі яно б’ецца за Бацькаўшчыну, ніякія сілы не перамогуць нас »
Зянон Пазьняк
Год таму на сайце Свабоды ў загалоўках
Навошта токару і сьлесару ўзрываць мэтро?
Скрадзеныя ў Польшчы аўто вязуць у Беларусь
У Японіі прайшлі маршы пратэсту супраць выкарыстаньня атамнай энэргіі