Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура вынесла прадстаўленьне міністру адукацыі


Падчас праверкі Генэральнай пракуратурай Міністэрства адукацыі вызначана, што начальнік аднаго з упраўленьняў Мінадукацыі з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў спрыяла і апекавалася прыватнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, кіраўнікамі якіх зьяўляліся яе блізкія сваякі. Пра гэта паведамляе сайт Генпракуратуры.

Такім чынам, чыноўніцай Мінадукацыі былі парушаны патрабаваньні артыкулу 20 закону «Аб барацьбе з карупцыяй», артыкулу 22 Закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і ўмовы кантракту зь дзяржаўнымі служачымі, то бок зьдзейсьнена правапарушэньне, што стварае ўмовы для карупцыі.

У мэтах ліквідацыі і прадухіленьня парушэньняў заканадаўства пра барацьбу з карупцыяй у Мінстэрстве адукацыі Генэральная пракуратура вынесла прадстаўленьне міністру адукацыі. Пракуратура прапануе разгледзець пытаньне пра вызваленьне начальніка ўпраўленьня ад пасады і прыцягненьні да дысцыплінарнай адказнасьці іншых службоўцаў Мінадукацыі. Справа знаходзіцца на кантролі Генпракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG