Іх пратрымалі больш за пяць гадзінаў на КПП «Прывалка», што на літоўска-беларускай мяжы.
Паводле Уладзіміра Хільмановіча, мытнікі забралі для экспэртызы дыскі з дакумэнтальным фільмам пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі, новае выданьне «Наша Вясна» з аповядамі пра беларускіх праваабаронцаў, што выйшла толькі што ў Вільні, а таксама фотаальбом, прысьвечаны Плошчы і палітвязьням.
Хільмановіч таксама зазначыў, што машыну, якой яны вярталіся дахаты, на КПП абгарадзілі турнікетамі, пад колы паклалі шыпы, а побач прыставілі памежніка з сабакам. Пасьля гэтага быў агледжаны аўтамабіль і ў дачыненьні да абодвух актывістаў праведзены асабісты дагляд.