Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч: «Як вы там жывеце, ладна я — мне кашу даюць»


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат, паведамляе нявеста палітвязьня Наста Палажанка.

Палажанка: «Дзіма на той момант, як мы прыехалі, ведаў пра вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі, быў вельмі рады, віншаваў іх і сем’і. А ў самога Зьмітра нічога не зьмянілася. Хіба толькі распавёў, што яму нядаўна дазволілі „атаварку“ ў турэмнай краме, упершыню за шмат часу і на 100 тысяч рублёў. Казаў, што быў вельмі рады і пры гэтым зьдзівіўся, якія вялікі ў нас цэны. Кажа, як вы там жывеце, ладна я — мне кашу даюць».

Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу ў Глыбоцкай калёніі.



Маці маладафронтаца Эдуарда Лобава паведаміла: ад сына зноў за тыдзень не было лістоў і званкоў. Зьвестак ад Лобава з Івацэвіцкай калёніі няма ўжо больш за месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG