Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: «Сытуацыю з пасламі перакручвае беларускі бок»


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт магчымага вяртаньня эўрапейскіх паслоў у Беларусь. Ён заявіў: «Апазыцыя гаворыць: вось, націснулі, і таму паслоў упусьцілі. Мы, наадварот, паслам сказалі: хлопцы, вы паехалі — пабудзьце там. Паслы сёньня выказалі пажаданьне вярнуцца сюды, але ж патрэбна перавярнуць сытуацыю, каб быццам захаваць твар».

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі адзначае, што у сытуацыі з пасламі захаваць твар як раз стараецца афіцыйны Менск:

«Бо ў камэнтарах апошняга часу, пасьля вызваленьня Саньнікава і Бандарэнкі, рабіўся акцэнт на іншым — што вызваленьне палітвязьняў стала магчымым дзякуючы прынцыповай пазыцыі Эўразьвязу. А пытаньне паслоў сапраўды наўпрост тут не зьвязанае. І Брусэль насамрэч зацікаўлены хутчэй вярнуць дыпляматаў у Беларусь. Але ён хоча, каб пры гэтым быў мінімальны спрыяльны фон.

Брусэль падкрэсьлівае, што дыпляматы — не палітыкі. І калі яны будуць знаходзіцца тут, то магчымасьцяў уплыву на беларускую сытуацыю і аднаўленьня перамоўнага працэсу акурат будзе болей. То бок тут Эўропа цалкам канструктыўна настроена. І я думаю, што перакручвае сытуацыю, каб у пяіраўскім сэнсе атрымаць выгаду, якраз беларускі бок».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG