Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Празе чыталі вершы па-беларуску і па-расейску


Падчас вечарыны. Сяргей Сматрычэнка, Уладзімер Глазаў, Антон Рудак і Макс Шчур. Здымак з сайту Knihovna Václava Havla у Фэйсбуку

Праскую студыю «Свабоды» наведалі паэты Антон Рудак зь Менску і Ўладзімер Глазаў зь Берасьця, якія прыехалі чытаць вершы на запрашэньне бібліятэкі Вацлава Гаўла.

Соўсь: Як учора ўсё адбывалася?

Рудак: Арганізаваў наш прыезд у Прагу ў большай ступені Макс Шчур, беларускі літаратар, які жыве тут ужо шмат гадоў. Адбывалася імпрэза ў памяшканьні Цэнтра Вацлава Гаўла і для нас было вялікім гонарам і вялікім уражаньнем выступаць у месцы, што зьвязанае з імем такога чалавека.

Глазаў: Для мяне Вацлаў Гавал заўсёды быў асабістым прыкладам. Макс усё гэта шыкоўна арганізаваў, дзякуй таксама чэскім арганізатарам гэтага дзейства. А хто прыйшоў? Трохі дзіўна было. Я ведаю, што ў Празе дастаткова вялікая беларуская дыяспара. Але ў большай ступені былі чэхі. Але дыскусія пры гэтым атрымалася вельмі цікавая. Людзі цікавіліся таксама палітыкай, тым, што адбываецца ў нас у краіне, на наш погляд, і паэзіяй таксама. Людзі падыходзілі і казалі, што яны адвыклі ад рытмічнай паэзіі. У іх цяпер агульнае месца – вэрлібр.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:28 0:00
Наўпроставы лінк

Падчас вечарыны. Публіка. Здымак з сайту Knihovna Václava Havla у Фэйсбуку
Падчас вечарыны. Публіка. Здымак з сайту Knihovna Václava Havla у Фэйсбуку


Болей здымкаў з імпрэзы ТУТ.

Глядзець камэнтары (29)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG