Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Савіных: «Наконт паслоў час пакажа»


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных сёньня на брыфінгу адказаў на пытаньне, чаго чакае беларускае Міністэрства замежных спраў ад паседжаньня Рады Эўразьвязу, якое павінна адбыцца ў панядзелак, 23 красавіка.

Андрэй Савіных адказаў так: «Пазыцыі па дадзеным пытаньні вельмі добра выкладзеныя з абодвух бакоў. Дадаваць да іх нешта пакуль непатрэбна. Час пакажа».

Афіцыйнага прадстаўніка МЗС запыталі таксама, калі амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак і амбасадар Беларусі ў Бэльгіі Андрэй Еўдачэнка вернуцца на свае месцы працы. Андрэй Савіных адказаў коратка: «Гэтае пытаньне знаходзіцца ў стадыі разгляду».

Цікава, што два тыдні таму на гэтае ж самае пытаньне Андрэй Савіных адказаў гэтымі ж словамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG