Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» запрасілі ў Менгарвыканкам


Заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху — 2012» запрасілі ў Менгарвыканкам для удакладненьня тэхнічных момантаў правядзеньня акцыі.

Сустрэча арганізатараў у сталічнай адміністрацыі прызначаная на 10 гадзін 20 красавіка, паведаміў Белапан адказны сакратар аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

Тым часам афіцыйнага дакумэнта аб дазволе на правядзеньне акцыі пакуль не атрымана. Аднак, паводле Садоўскага, «зыходзячы з фармулёўкі запрашэньня, акцыя будзе дазволена». «Хутчэй за усё, нам там уручаць дазвол, і мы ўзгоднім з гарадзкімі уладамі нашы дзеяньні», — сказаў ён.

Пасьля перамоваў у Менгарвыканкамэ арганізатары «Чарнобыльскага шляху» маюць намер правесьці прэс-канфэрэнцыю.

Заяўка на правядзеньне акцыі 26 красавіка была пададзена 10 красавіка. Арганізатары просяць дазволіць шэсьце з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе яны маюць намер правесьці гадзінны жалобны мітынг. Скончыць мерапрыемства плянуецца ускладаньнем кветак да Чарнобыльскай капліцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG