Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 красавіка пасланьня Лукашэнкі ня будзе


Пасланьне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, раней заплянаванае на 19 красавіка, перанесенае на іншы дзень.

Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі заявіў, што Лукашэнка адхіліў праект пасланьня.

У частцы, якая тычыцца зьнешнепалітычных падыходаў, Лукашэнка выказаўся супраць залішне жорсткага рэагаваньня на праблемы, якія ўзьнікаюць ва ўзаемаадносінах Беларусі зь іншымі краінамі, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы даручыў ўлічыць ў праекце пасланьня наступныя моманты: недапушчальнасьць залішне лібэральнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасьці, катэгарычная непрымальнасьць гэтак званай беспадстаўнай прыватызацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG